=== Беларусь гэта...===

Якой мы бачым Беларусь, што паказваем на сувенірах і ў турыстычных буклетах. З якімі вобразамі і сімваламі зараз асацыюецца наша краіна, а якія элементы культуры непапраўна забыты і не знаходзяць мейсца ў сённяшнім жыцці? Калі ты малады, крэатыўны, любіш сваю Радзіму і маеш што адказаць на гэтыя пытанні - далучайся да праекту "Беларусь гэта....". Кожнае меркаванне будзе пачутае, і магчыма менавіта твая ідэя будзе ўвасоблена на новай сувенірнай прадукцыі. Удзел у праекце не патрабуе адмысловых здольнасцяў. Гэта даступна для кожнага і патрэбна ўсім нам, каб ведаць болей пра сваю краіну і ганарыцца ёю. НОВОШТА? Культура кожнага народу мае свае сімвалы. Яны прэзентуюць унікальнасць і непаўторнасць кожнай краіны, яе адметныя рысы. Нідэрланды пазнаюць па ветраках і цюльпанах, Аўстралію па кенгуру, Японію па катана і сакэ, Расію па самавару і матрошках. А з чым у замежнікаў, а перад усім у нас саміх асацыюецца Беларусь? З бульбай, трактарамі, ці наогул ні з чым? У краіне з тысячагадовай пісьменнай культурай, з багацейшай фальклёрнай спадчынай, рынак сувенірнай прадукцыі, скажам мякка, не самы багаты і разнастайны. А часам ён і наогул мае адноснае дачыненне да беларускай культуры. Таму мы прапануем менавіта Вам, маладым беларусам, вызначыць, што варта лічыць сваім, атаясамліваць з роднай краінай. ШТО БУДЗЕ АДБЫВАЦЦА? Цягам месяца мы будзем прымаць прапановы бачання вобразаў Беларусі, каб пасля найбольш папулярныя выставіць на шырокае абмеркаванне і галасаванне. Па яго выніку будзе выраблена сувенірная прадукцыя з сімваламі-пераможцамі. Кожны з актыўных удзельнікаў дыскусіі будзе мець магчымасць атрымаць сабе значак, бралок ці іншы сувенір з абранай выявай. А аўтары трох лепшых прэзентацый будуць узнагароджаны. УМОВЫ КОНКУРСУ Мы прымаем на конкурс тэкст не большы за 12 сказаў. Ён мусіць пачынацца са словаў Беларусь гэта..., і далей мець назву і апісанне той рэчы, з'явы якім, вы лічыце, беларусы могуць сапраўды ганарыцца. А так сама утрымліваць абгрунтаваны адказ на пытанне чаму гэты сімвал варты пашаны. Можна дадаваць і ілюстрацыі, але не абавязкова. Прапанаваныя сімвалы могуць быць любымі: прадметы побыту і рамесленыя тэхналогіі, артэфакты розных сасловій і гістарычных эпох, міфалагічныя персанажы і іншыя элементы культуры. Вобразы могуць мець канкрэтнае ўвасабленне альбо быць абстрактнай з'явай. Адзінае, яны мусяць быць дакладна беларускія, пажадана ўнікальныя (не мець аналагі ў іншых культурах), і не з'яўляцца дзеючай сімволікай арганізацый і устаноў. Прапановы можна выкладаць тут ці дасылаць на скрыню lubluganarus@gmail.com Вашыя варыянты будуць адразу бачны ўсім ўдзельнікам і даступны для абмеркавання. Але асноўны выбар будзе зроблены пазней, пад час галасавання і з дапамогай журы конкурсу. Распавядзіце ўсім, якая яна - Беларусь.
=== Беларусь гэта...===
Страна: Беларусь
Город: нет данных
Тип группы: Публичная страница
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 183
Ссылка на соц.сеть: belarus_geta
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Лагвінец Аляксандр, Беларусь, Минск
Аляксандр Лагвінец
Беларусь, Минск
Дешук Юрий, Беларусь, Березовка
Юрий Дешук
Беларусь, Березовка

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «=== Беларусь гэта...===» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу