Адкрыццё кнігарні «Галіяфы»

Шчыра запрашаем 14 сакавіка а 19:00 на адкрыццё новай літаратурнай платформы – кнігарні выдавецтва “Галіяфы”. Ва ўтульным інтэр’еры па вул. Валгаградскай, 6 (дзве хвіліны ад метро “Маскоўская”) пачнуць працаваць пад адным дахам кніжная крама з шырокім выбарам беларускіх кніг, мастацкая галерэя і лекцыйная прастора. Мы будзем рабіць жыццё вакол беларускай кнігі ярчэй і цікавей. Нашая мэта – далей пашыраць кола чытачоў беларускамоўнай літаратуры. Мы не проста будзем распаўсюджваць беларускую літататуру, мы будзем дапамагаць у ёй арыентавацца і, безумоўна, працягваць яе выдаваць. У сэрцы кнігарні “Галіяфы” – сучасная беларускамоўная проза і паэзія. Тут заўсёды можна будзе набыць па разумных коштах доўгачаканыя беларускія літаратурныя навінкі, а таксама прыгожыя дзіцячыя кнігі, актуальныя беларускія часопісы, гістарычную літаратуру і іншыя ўлюбёныя стравы кніжнага чалавека. Кошты на кнігі выдавецтва “Галіяфы”, а часам і на кнігі іншых выдавецтваў, тут будуць ніжэйшыя па горадзе. Падчас свайго адкрыцця кнігарня “Галіяфы” прэзентуе новыя кнігі Адама ГЛОБУСА “Партрэты” і Юрыя СТАНКЕВІЧА “Брамнік заўжды самотны”. У імпрэзе таксама возьмуць удзел Альгерд БАХАРЭВІЧ, Зміцер ВІШНЁЎ, Вольга ГАПЕЕВА, Зміцер ПЛЯН, Аляксей ХАРУЖКА і іншыя літаратары, а пачнецца ўсё правакацыйным перформансам “Тэатра псіхічнае неўраўнаважнасці” (Ілля СІН, Павал ВАЙНІЦКІ, Яўген РАГОЗІН). Музыка ад Уладзіслава БУБНА – аднаго з першых электронных прадзюсераў Беларусі. Уваход вольны. Усім чытачам, якія завітаюць на адкрыццё, у падарунак: - Ад кнігарні -- зніжкавая карта; - Ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” -- адметныя падарункі. І гэта толькі пачатак цэлага шэрагу падзей, пляцоўкай для якіх стане кнігарня «Галіяфы» як платформа са значнымі магчымасцямі для прасоўвання не толькі літаратурных твораў і іх аўтараў, але і важных культурніцкіх праектаў і грамадскіх ініцыятываў. Пачынаючы з 15 сакавіка, кнігарня “Галіяфы” працуе штодзённа з 10:00 да 22:00, без выходных. +375 (29) 678 68 06 galiafy13@gmail.com
Адкрыццё кнігарні «Галіяфы»
Страна: Беларусь
Город: Минск
Тип группы: 14 мар 2014 в 19:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 48
Ссылка на соц.сеть: club67721433
Статус: ЖУКІ ІДУЦЬ!

Участники и подписчики

Артс Эквилибриум, Беларусь, Минск
Эквилибриум Артс
Беларусь, Минск
Міру Вежа, Беларусь, Минск
Вежа Міру
Беларусь, Минск

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Адкрыццё кнігарні «Галіяфы»» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу