Абвесці БНР унутры сябе!

25 сакавіка 1918 года, 95 год таму, самыя выбітныя сыны сваёй Радзімы абвесцілі незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі – краіны, якая кіравалася беларусамі дзеля беларусаў. Зараз мы ведаем гэтую дату як “Дзень Волі” і святкуем яе кожны год 25 сакавіка. Пакуль (але толькі пакуль) Дзень Волі – не дзяржаўнае свята, аднак ад гэтага яно не перастае быць Народным. Хоць на сучасных мапах няма краіны з назвай БНР, яна па-ранейшаму існуе. Існуе ў сэрцах тых беларусаў, якія адрадзілі гэтую дзяржаву ўнутры сябе , захаваўшы родную мову,культуру і гісторыю. Калі і ты зноў абвесціш БНР унутры сябе, тады і Рэспубліка Беларусь стане зноў народнай! З ДНЁМ ВОЛІ! АРР "Дзедзіч" прапануе ўсім ахвотным адзначыць Дзень Волі гульнёй па гарадскім арыентаванні "БНР і Берасце". Запрашаем усіх ахвотных - індывідуальна ці камандай. Лепшых арыенціроўшчыкаў чакаюць прызы, а усіх удзельнікаў - сюрпрызы:) Праграма святкавання Дня Волі. Нядзеля, 24 сакавіка. 12:00 – Трышынскія могілкі. Збор удзельнікаў і экскурсія. Ускладанне кветак да помніка аднаго з дзеячоў БНР Адама Трыпуса, да помніка ахвярам палітычных рэпрэсій. 12:30 – 15:30 – Гульня па гарадскім арыентаванні “БНР і Берасце” (падрабязнае апісанне будзе дададзена пазней). 15:30- 17:00 – Падвядзенне вынікаў гульні, узнагароджванне пераможцаў, кава-гарбата (офіс АРР "Дзедзіч"). Усе ўдзельнікі атрымаюць святочныя паштоўкі "З Днём Волі", якія можна будзе даслаць па пошце сябрам і знаёмым, павіншаваўшы іх з галоўным святам Незалежнасці Беларусі. Гульня “БНР-Берасце”. Пасля экскурсіі па Трышынскіх могілках удзельнікі дзеляцца на каманды да 5 чалавек. Старт адначасовы ад выхаду з могілак. У кожнай каманды свой маршрут. На маршруце неабходна знайсці замаскіраваныя кропкі-пікеты. На кропцы-пікеце ўдзельнікі шукаюць заданне і мапу з пазначаным раёнам пошуку наступнага пікету. Першую мапу і заданне вядоўцы выдаюць на старце. Яны ж патлумачаць і прадэманструюць знешні выгляд пікетаў, прыклады месцаў, дзе могуць быць схаваныя заданні. Калі каманда не можа знайсці пікет, ёсць бонус – падказка вядоўцы, якой можна скарыстацца толькі адзін раз. Карыстацца роварам ці аўтамабілем забаронена. У гульне ёсць кантрольны час – 15:30, гэта значыць, што усе каманды павінны прыбыць на канчатковы пункт да гэтага часу. Каманда, якая прыйдзе на канчатковы пункт першай і пры гэтым расшукае ўсе пікеты, атрымлівае прыз. Каб перамагчы ў гульне, патрэбны не толькі хуткасць і ўменне арыентавацца ў горадзе, а таксама веданне элементарных фактаў з гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі. Пазнаёміцца з імі можна, напрыклад, тут: 25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР (Фота) http://charter97.org/be/news/2010/3/25/27602/.
Абвесці БНР унутры сябе!
Страна: Беларусь
Город: Брест
Тип группы: 24 мар 2013 в 12:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 52
Ссылка на соц.сеть: dzien_voli_2013
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Harrison Mr, Беларусь, Минск
Mr Harrison
Беларусь, Минск
Κулагин Αртем, Беларусь, Минск
Αртем Κулагин
Беларусь, Минск
Грищук Виталий, Россия, Москва
Виталий Грищук
Россия, Москва
Бутрим Пётр, Беларусь, Брест
Пётр Бутрим
Беларусь, Брест
Лагвінец Аляксандр, Беларусь, Минск
Аляксандр Лагвінец
Беларусь, Минск

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Абвесці БНР унутры сябе!» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу