Abo2 Ethno BeatBox

21-га сакавіка ў 19:00 музычны эксперыментальны праект АБО2 прэзентуе сваю праграму, у якой яго удзельнікі імкнуцца спалучыць традыцыйныя народныя беларускія спевы і сучасныя музычныя стылі. Гурт складаецца з двух сяброў, аматараў добрай музыкі. АБОДВА яны – ў мінулым чальцы фольк-гурта ДжамБіБум, распрацоўкамі якога хлопцы актыўна карыстаюцца ў сваім новым праекце. Падчас сваіх выступаў удзельнікі АБО2 ужываюць традыцыйныя інструменты (такія як гітара, флейта, армянскі дудук і афрыканскія джамбэ), але разам з тым гучаць і сучасныя электронныя дэвайсы, якія дазваляюць выкарыстаць такія тэхнікі як біт-боксінг і лайф-лупінг. Што тычыцца вакалу, то замест традыцыйнага гарманічнага шматгалосся, якое характэрна для беларускіх народных песен, АБОДВА выбралі свой, “вулічны” стыль выканання, найбольш блізкі хлопцам па духу Суперутульная атмасфера тайм-кафэ Come_in, дзе адбудзецца выступ, падштурхоўвае да камернага прыемнага гучання, мікрафоны і барабаны патрабуюць жорсткага фармату вуліц і падземных пераходаў… Ці здолеюць процілегласці з’яднацца і хаця б на імгненне стварыць новую музычную рэчаіснасць? Прыходзьце і паслухайце самі! Кошт уваходу: 50 тбр Сюды ўваходзяць як сам канцэрт, так і зазвычай прапанаваныя ў тайм-кафэ кава, гарбата, печыва і 2 прыемныя вечаровыя гадзіны пятніцы ў самым цэнтры сталіцы!
Abo2 Ethno BeatBox
Страна: Беларусь
Город: Минск
Тип группы: 21 мар 2014 в 19:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 54
Ссылка на соц.сеть: abo2_comein
Статус: Something unknown

Участники и подписчики

Μамонтова Ηаталья, Беларусь, Минск
Ηаталья Μамонтова
Беларусь, Минск, 38 лет

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «Abo2 Ethno BeatBox» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу