9 верасня - Re1ikt у клубе "Графіці" (Мінск)

Канцэрт Re1ikt у Графіці 9 верасня: апошні раз альбомы “Liekavyja Travy” і “Kufar”. Музыкі амаль цалкам выканаюць апошнія альбомы: адно з аддзяленняў будзе складацца з песень з дыску “Liekavyja Travy”, другое – з кружэлкі “Kufar”. У альбом "Liekavyja Travy" ўвайшлі народныя песні з розных куткоў палескага і іншых рэгіёнаў Беларусі, а таксама кампазіцыі, складзеныя ўдзельнікамі каманды паводле твораў класікаў беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага і Якуба Коласа. Дыск быў добра прыняты слухачамі і крытыкамі ды атрымаў шэраг узнагарод: "Альбом года" - прэмія "Даём рады"; "Найлепшы рок-альбом", "Прыз народных экспертаў", "Прыз штатных экспертаў" - партал Experty.by і інш. Найлепшым "Liekavyja Travy" таксама назваў амерыканскі тэлевядучы Мэт О’Донэл. https://www.youtube.com/watch?v=ln3pPiJgve0 Альбом “Kufar” запісваўся ў Польшчы паралельна з альбомам “Liekavyja Travy” і атрымаўся такім жа лірычным і атмасферным. У яго ўвайшлi і шматлікія бонус-трэкі “незвычайнага” Re1ikt, які заўсёды эксперыментуе (напрыклад, стадыённы хіт “Razam” – гімн футбольнага клуба “Крумкачы”, а таксама джаз-рокавы дуэт “Tolki shieh” з саксафаністам Krambambula Паўлам Аракелянам). Па выніках мінулага года “Kufar” трапіў у топ-10 тэлевядучага Сяргея Філімонава, кінакрытыка Максіма Жбанкова, радыёжурналіста Дзіны Кудрэйкі, рэдактара парталу "Тузін гітоў" Сяргея Будкіна і знанага беларускага музычнага эксперта Змітра Падбярэзскага. https://www.youtube.com/watch?v=kmYjjXo-V-M Re1ikt – гурт, які працуе ў напрамку world rock, спалучаючы традыцыйны беларускі песенны фальклор з актуальнымі рок-напрамкамі. Re1ikt крэатыўна выкарыстоўвае незвычайныя гітарныя эфекты, а таксама народныя духавыя і перкусійныя інструменты. У кампазіцыях каманды спляліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас. Сольны канцэрт гурта Re1ikt 9 верасня, клуб “Графіці” (зав. Калініна 16) Дзверы: 19:30 Пачатак: 20:00 Квіткі: 7-10р http://bezkassira.by/9_verasnj_re1ikt_u_klube_grafc-2921/
9 верасня - Re1ikt у клубе "Графіці" (Мінск)
Страна: Беларусь
Город: Минск
Тип группы: 9 сен 2017 в 20:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 100
Ссылка на соц.сеть: 9sep_graffiti_re1ikt
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Напитки Народные, Россия, Москва
Народные Напитки
Россия, Москва
Κошелев Μихаил, Беларусь, Минск
Μихаил Κошелев
Беларусь, Минск, 27 лет
Пісар Марк, Беларусь, Минск
Марк Пісар
Беларусь, Минск, 25 лет
Белова Виктория, Беларусь, Минск
Виктория Белова
Беларусь, Минск
Кричев Дмитрий, Беларусь, Минск
Дмитрий Кричев
Беларусь, Минск

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «9 верасня - Re1ikt у клубе "Графіці" (Мінск)» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу