8/02 - "Дарогі" - А.Ясінскі & С.Доўгушаў - Мінск

Куды завядуць музычныя «Дарогі»? 8 лютага ў КЗ «Верхні горад» адбудзецца прэзентацыя альбома «Дарогі» Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага. «ДАРОГІ» — першы сумесны альбом двух выбітных творцаў. Ён складаецца з аўтарскіх песень на вершы паэта Анатоля Сыса і славутага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Сяржук Доўгушаў напісаў гэтыя песні на сваёй малой радзіме — Аршаншчыне — у перыяд з 2011 па 2013 год, а ў 2016 годзе песні загучалі ў дуэце з Аляксандрам Ясінскім. Аляксандр віртуозна і па-мастацку аздобіў кампазіцыі партыямі баяна. У альбом таксама ўвайшлі: народная палеская песня «Ой, жураўко», песня на польскім дыялекце «Тры сіроты» і аўтарская песня А. Ясінскага «Цягнікі». Акрамя песень на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса на канцэрце прагучаць «Літвінская сюіта» і беларускія народныя спевы. Канцэрты дуэта ўжо адбыліся ў Чэхіі, Польшчы (на фестывалі «Бардаўская восень»), а таксама Сяржук Доўгушаў прэзентаваў частку гэтай праграмы ў Чыкага і Нью-Йорку. У Беларусі плытка «Дарогі» яшчэ не была прэзентавана, і нарэшце беларусы маюць магчымасць паслухаць новы альбом ужывую. Пасля сталіцы музыкі збіраюцца наведаць іншыя гарады Беларусі. Сяржук Доўгушаў – музыка, этнограф, выкладчык, менеджэр культурніцкіх праектаў. З’яўляецца салістам Беларускай дзяржаўнай філармоніі і лідарам гурта Vuraj. Сяржук – кіраўнік і арганізатар праекта «Спеўны сход». Аляксандр Ясінскі – баяніст, кампазітар і педагог. З’яўляецца лаўрэтам шматлікіх беларускіх і міжнародных музычных конкурсаў. Удзельнік гуртоў The Unlimited Trio, «Морф», BosaeSonca, Vuraj. Аляксандр піша музыку да фільмаў і спектакляў. Вас чакае цудоўны вечар разам з таленавітымі музыкамі! Аляксандр Ясінскі: баян Сяржук Доўгушаў: спевы, гітара, колавая ліра, духавыя драўляныя народныя інструменты. 8 лютага, 19.00 КЗ «Верхні горад», пл. Свабоды, 23А. Прэзентацыя альбома «Дарогі». Каса: 8 (017) 327-39-44, 8 (044) 577-39-24 Квіткі: http://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/prezentacyja-alboma-darog-236117/
8/02 - "Дарогі" - А.Ясінскі & С.Доўгушаў - Мінск
Страна: Беларусь
Город: Минск
Тип группы: 8 фев 2018 в 19:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 103
Ссылка на соц.сеть: darogiminsk
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Швайба Всеволод, Беларусь, Минск
Всеволод Швайба
Беларусь, Минск
Лена Пшеничник
Беларусь, Минск
Бекасов Иван, Беларусь, Минск
Иван Бекасов
Беларусь, Минск
Каминкова Светлана, Беларусь, Минск
Светлана Каминкова
Беларусь, Минск
Котвицкая Ирэна, Израиль, Ашдод
Ирэна Котвицкая
Израиль, Ашдод
Корнышев Александр, Беларусь, Витебск
Александр Корнышев
Беларусь, Витебск, 51 год
Tatsiana Galuza, Беларусь, Минск
Galuza Tatsiana
Беларусь, Минск

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «8/02 - "Дарогі" - А.Ясінскі & С.Доўгушаў - Мінск» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу