7 снежня Re1ikt у Віцебску

7 снежня Re1ikt зноў у Віцебску на занятках курсаў “Мова нанова”! Выканаем даўнія і новыя песні з альбома “Kufar”. У праграме добры настрой і сюрпрызы. Уваход вольны! Дзе: турсалон "ІЛВА" (вул. Леніна, 53) Калі: 7 снежня у 18:30 Альбом “Kufar” запісваўся ў Польшчы паралельна з ухваленым крытыкамі ды слухачамі дыскам “Лекавыя травы” (лепшы беларускі рок-альбом мінулага года) і атрымаўся такім жа лірычным і атмасферным. У яго ўвайшлi і шматлікія бонус-трэкі “незвычайнага” Re1ikt, які заўсёды эксперыментуе. “Мы сабралі ўсё тое каштоўнае, чым могуць ганарыцца беларусы: нашы традыцыі, наша прырода, наша культура, нашы перамогі, наша ўменне сябраваць і рабіць добрыя справы талакой”, – распавядае пра канцэпцыю новага альбома Алесь Дземідзенка. Re1ikt – гурт, які працуе ў напрамку world rock, cпалучаючы традыцыйны беларускі песенны фальклор з актуальнымі рок-напрамкамі. У кампазіцыях каманды знітаваліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас. Калектыў з’яўляецца ўладальнікам шэрагу музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, Літве, Расіі. Да хуткай сустрэчы, сябры! Чакаем на кожнага! #віцебск #vitebsk #витебск #Viciebsk
7 снежня Re1ikt у Віцебску
Страна: Беларусь
Город: Витебск
Тип группы: 7 дек 2016 в 18:30
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 23
Ссылка на соц.сеть: re1iktvitebsk07122016
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Κошелев Μихаил, Беларусь, Минск
Μихаил Κошелев
Беларусь, Минск, 27 лет

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «7 снежня Re1ikt у Віцебску» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу