24 студзеня - Re1ikt у Гомелі на "Мова Нанова"

24 студзеня Re1ikt выступіць ў Гомелі на занятках курсаў “Мова нанова”! Выканаем даўнія і новыя песні з альбома “Kufar”. У праграме добры настрой і сюрпрызы. Уваход вольны! Дзе: тайм-кафэ "Флэт" (вул.Галавацкага 19, Гатэль "Надзея", 2-гі паверх) Калі: 24 студзеня ў 18:00 Альбом “Kufar” запісваўся ў Польшчы паралельна з ухваленым крытыкамі ды слухачамі дыскам “Лекавыя травы” (лепшы беларускі рок-альбом мінулага года) і атрымаўся такім жа лірычным і атмасферным. У яго ўвайшлi і шматлікія бонус-трэкі “незвычайнага” Re1ikt, які заўсёды эксперыментуе. “Мы сабралі ўсё тое каштоўнае, чым могуць ганарыцца беларусы: нашы традыцыі, наша прырода, наша культура, нашы перамогі, наша ўменне сябраваць і рабіць добрыя справы талакой”, – распавядае пра канцэпцыю новага альбома Алесь Дземідзенка. Re1ikt – гурт, які працуе ў напрамку world music, cпалучаючы традыцыйны беларускі песенны фальклор з актуальнымі рок-напрамкамі. У кампазіцыях каманды знітаваліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас. Калектыў з’яўляецца ўладальнікам шэрагу музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, Літве, Расіі. Да хуткай сустрэчы, сябры! Чакаем на кожнага!
24 студзеня - Re1ikt у Гомелі на "Мова Нанова"
Страна: Беларусь
Город: Гомель
Тип группы: 24 янв 2017 в 18:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 18
Ссылка на соц.сеть: re1ikthomiel24012016
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Сивцов Юрий, Беларусь, Гомель
Юрий Сивцов
Беларусь, Гомель, 50 лет
Κошелев Μихаил, Беларусь, Минск
Μихаил Κошелев
Беларусь, Минск, 27 лет

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «24 студзеня - Re1ikt у Гомелі на "Мова Нанова"» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу