24 лютага "Зубы на далоні" Андрэя Мельніка

У нядзелю 24 лютага адбудзецца прэзэнтацыя новага альбому легендарнага беларускага барда Андрэя Мельнікава “Зубы на далоні”. Пачатак прэзэнтацыі ў 18-00 па адрасе вул. Чарнышэўскага, 3 (сядзіба БНФ). Шчыра запрашаем! “Зубы на далоні”– 21-шы аўдыёальбом Андрэя Мельнікава. Ён з'яўляецца пэўнай рэакцыяй на падзеі 19 снежня 2010 года, аднак дзеля большае вытрымкі спатрэбілася 3 гады, каб сфармаваць гэтую вэрсію альбому. Творы на вершы Мілаша, Міцкевіча, Караткевіча, а таксама ўласныя спевы барда будуць цікавыя як беларускай моладзі, так і сталым аматарам барда Андрэя Мельнікава. Вось што кажа пра тэму і аўдыторыю альбома сам бард: "Пасьля пэўнага адбору ў гэтым альбоме засталося 25 зубоў-трэкаў, а 25 – гэта больш за малочны камплект, то бок, альбом, відавочна, не для Вечных Дзяцей Беларусі, а для больш дарослага яе соцыюма і пазасацыяльных элементаў. Слухачам даецца добрая магчымасць спалучыць свае стаматалагічныя веды з музычнымі ды паэтычнымі і падобна нашаму слаўнаму АМАПу вызначыць, ці засталіся ў сківіцах альбому зубы-трэкі мудрасці і глупства, ці маюцца ў іх прызнакі карыесу, стаматыту, пульпіту і парадантозу і ці варта слухаць іх скрыгатанне далей. Прыемнага дыягназтызавання!"
24 лютага "Зубы на далоні" Андрэя Мельніка
Страна: Беларусь
Город: Минск
Тип группы: 24 фев 2013 в 18:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 14
Ссылка на соц.сеть: zuby_na_daloni_melnikau
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Harrison Mr, Беларусь, Минск
Mr Harrison
Беларусь, Минск

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «24 лютага "Зубы на далоні" Андрэя Мельніка» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу