20 верасня - да Язэпа Драздовіча на Глыбоччыну

20 верасня 2014 года запрашаем вас на аўтарскую вандроўку па Глыбоччыне з вядомым краязнаўцам і музыкам Аляксеем Фраловым. Гэтым разам вандроўка будзе прысвечаная творчасці і зямлі вядомага беларускага мастака Язэпа Драздовіча, што паходзіць з Глыбоччыны, і ладзіцца да 60-годдзя яго смерці. Як заўжды, Вас чакае найцікавейшы маршрут па цудоўных мястэчках і архітэктурных шэдэўрах гэтага маляўнічага краю, а таксама невялічкі арганны канцэрт у адным з касцёлаў. Маршрут (~460 км): Мінск – Глыбокае – Удзела – Мосар – Шаркаўшчына – Германавічы – Лужкі – Мінск. Кошт экскурсіі: 285 000 руб./чал. Кампаніям у 4 чалавекі і больш, а таксама сталым удзельнікам нашых вандровак - зніжка. Запіс на вандроўку: па тэл. +375255458430, +375291342804 (Валерыя). Зоркавы талент беларускага мастака-рамантыка, фантазёра і фантаста Язэпа Драздовіча вырас з народных крыніц, а фарміраваўся пад уплывам старэйшых рамантыкаў - мастакоў і паэтаў, філаматаў і нашаніўцаў, асобаў геніяльнага празрэння, такіх як Міцкевіч і Купала, Рушчыц і Чурлёніс... "Наш маленькі павятовы Леанарда да Вінчы" -- празвалі яго сучасьнікі. А нарадзіўся мастак ці то на Полаччыне, ці то на Віленшчыне, а дакладней -- на Глыбоччыне, у "азёрным краі", куды і выпраўляецца наша вандроўка. Яе пункты размешчаныя на мапе так, як зоркі аднаго з сузор'яў, што "вісяць над намі на нябеснай цвердзі". А гэтае зямное сузор'е складаецца з шэдэўраў беларускай і сусветнай спадчыны - архітэктуры, жывапісу, дэкаратыўнага і паркавага мастацтва, прыроды. Гісторыя і легенды, гумар і паэзія будуць суправаджаць нас у сьвет прыўкраснага, у касьмічна-прыгожы сьвет Язэпа Драздовіча. Да нябёсаў нас ўздымуць барочныя вежы касцёлаў, багацце іх арыгінальных аўтэнтычных інтэр'ераў, сядзібныя паркі і прыродныя цуды, адзіны ў свеце Музей Драздовіча з яго ўнікальнай калекцыяй і стваральніцай... Падчас вандроўкі вы пабачыце: - найпрыгажэйшы узор віленскага барока былы касцёл кармелітаў ХVII - XVIII ст.ст.(цяпер сабор Нараджэння Прасвятой Багародзіцы) і будынкі былога кармеліцкага кляштару у Глыбокім; -позьнебарочны глыбоцкі касцёл Святой Тройцы; - будынкі колішняга базыльянскага манастыру ў Беразвеччы і іншую гістарычную забудову Глыбокага; - барочна-класіцыстычны касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ХVII - XVIII ст.ст. і кляштар францысканаў у мястэчку Ўдзела; - помнік стылю класіцызму касцёл Святой Ганны канца XVIII ст. у Мосары і цудоўныя касцельныя ваколіцы; - драўляную Царкву Успення Прасвятой Багародзіцы XVIII ст. – пач. XХ ст. ў Шаркаўшчыне; - яшчэ адзін помнік знакамітага віленскага барока Касцёл Перамянення Пана другой паловы XVIII ст. у Германавічах, а таксама шыкоўны палацава-паркавы ансамбль Шырынаў, у якім зараз месціцца музей Язэпа Драздовіча; - і напрыканцы самы шыкоўны шэдэўр віленскага барока касцёл Міхаіла Архангела ў Лужках, якому сёлета адзначылі 370 гадоў, а таксама сінагогу, звязаную з бацькам сучаснага іўрыту Эліэзэрам Бен-Ехудам, і палацава-паркавы комплекс Плятэраў у Гарадцы пад Лужкамі.
20 верасня - да Язэпа Драздовіча на Глыбоччыну
Страна: Беларусь
Город: Минск
Тип группы: 20 сен 2014 в 8:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 9
Ссылка на соц.сеть: glybochchyna_drazdovich
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Колесникова Марина, Беларусь, Минск
Марина Колесникова
Беларусь, Минск, 46 лет
Хільмановіч Уладзімір, Беларусь, Гродно
Уладзімір Хільмановіч
Беларусь, Гродно, 58 лет

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «20 верасня - да Язэпа Драздовіча на Глыбоччыну» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу