18.04 | Капэла "Paparaċ" | Графіці | 19.00

18 красавіка ў паб-клубе "Графіці" (зав.Калініна 16) адбудзецца канцэрт капэлы "Paparaċ". Пачатак:19.00 Квіткі: 90 / 110 у дзень Даведка: +375 (29/33/25) 638-4444 Капэла PAPARAĊ (ex-PetePaff) 18 красавіка выступіць на сцэне ўтульнага паб-клуба "Графіці" з праграмай "Вясна красна на ўвесь сьвет!!" СЛУХАЦЬ тут https://soundcloud.com/petepaulau/sets/pete-paff-2003-pah-yble-nie/ Капэла PAPARAĊ(fern) – адзін з найбольш прыкметных беларускіх калектываў, якія граюць этнічную музыку. За плячыма ў музыкаў шматлікія фестывалі, выступы ў Беларусі і па-за ейнымі межамі. У капэле грае дзьве траціны гурту N.R.М.: адзін з найлепшых гітарыстаў Беларусі Піт Паўлаў, які апрача N.R.М. працаваў з мноствам калектываў - KRIWI, GARADzKIJA, ды інш. і нязменны бубнач N.R.M. Алезіс Дземідовіч, які разам з Пітам удзельнічаў у знакамітых і знакавых супольных праектах “Народны альбом”, “Святы вечар”, “Я нарадзіўся тут”. У складзе калектыву – вядомы беларускі музыка, пісьменнік і гісторык Яраш Малішэўскі, які таксама браў удзел у шматлікіх беларускіх гуртах. PAPARAĊ – гэта і фантастычная цымбалістка і дзівосная прыгажуня Алеся Шагун. Калектыў прыкметны тым, што заняў сваю, адметную нішу ў беларускай фолк-музыцы. Тут і арыгінальны падыход да матэрыялу – народнага і аўтарскага, і безліч разнастайных, падчас унікальных інструментаў, і не падобны да іншых, больш рокавы падыход да аранжаванняў.
18.04 | Капэла "Paparaċ" | Графіці | 19.00
Страна: Беларусь
Город: Минск
Тип группы: 18 апр 2014 в 19:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 56
Ссылка на соц.сеть: viasna_paparac
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Паўлаў Піт, Беларусь, Минск
Піт Паўлаў
Беларусь, Минск
Сенько Макс, Беларусь, Минск
Макс Сенько
Беларусь, Минск
Тропы Волчьи, Беларусь, Бобруйск
Волчьи Тропы
Беларусь, Бобруйск, 49 лет

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «18.04 | Капэла "Paparaċ" | Графіці | 19.00» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу