Сябры, прапануем Вам далучыцца да эксклюзіўнага аўтобуснага экскурсійнага туру "Успомню Вострую Браму святую..." па беларускіх мясцінах нашай старадаўняй сталіцы Вільні з наведвеннем Медніцкага замка, прыгарадаў Вяркі і Ерузале
http://www.otdyhaem.by/index/user/litva/avtobusnie_tyri_v_bribaltiku/bielaruskaja_vilnia_medniki_viarki/
Вандроўка адбудзецца 14-15 чэрвеня 2014 г.
Кошт: 70 eurо + 200 тыс. бел. руб. турпаслуга.
Віза аплачваецца асобна.
Запіс і ўся дадатковая інфармацыя па ўсіх вандроўках па тэл. +375291342804, +375255458430 (Валерыя).
Праграма тура:
Субота 14 чэрвеня
06.30 Выезд на аўтобусе з Мінска (пл. Я. Коласа, ад кр. "Электрасіла")
11.00* Прыезд у Меднікі, наведвенне Медніцкага замка, музея ў замку, касцёл Св. Тройцы і Св.Казіміра.
13.30 Прыезд у Вільню, размяшчэнне ў гатэлі ў цэнтры горада, адпачынак, абед (за свой кошт).
15.00 - 18.00 Пешая экскурсія па беларускіх мясцінах Вільні з элементамі агляднай, падчас якой вы пройдзеце ад Вострай Брамы да Кафедральнай плошчы, пазнаёміцеся з 7 вякамі гісторыі ў сэрцы беларускай Вільні - Базыльянскіх мурах з фундаванай Канстанцінам Асторжскім царквой Святой Троіцы, даведаецеся, дзе была друкарня Францішка Скарыны, дзе арыштавалі і закатавалі Кастуся Каліноўскага, дзе жылі, працавалі і стваралі свае знакамітыя шэдэўры Адам Міцкевіч, Станіслаў Манюшка, Уладзіслаў Сыракомля, Францішак Багушэвіч, Янка Купала, Вацлаў Ластоўскі, кс. Адам Станкевіч, мастак Язэп Драздовіч ды іншыя беларускія віленскія дзеячы 19-20 ст., дзе была друканя першай беларускай газеты Наша Ніва і іншыя беларускія ўстановы 1-й паловы 20 ст. Вы пабачыцеРатушную і Кафедральную плошу, манастыр Святога Духа, знакаміты гатычны ансамбль касцёлаў Св. Ганны і бернардынцаў, Верхні і Ніжні вялікакняскія замкі, Універсітэт і губернатарскі палац (Прэзыдэнтуру), а таксама палацы Льва Сапегі, Міхала Казіміра Агінскага, Хадкевічаў, Пацаў, Радзівілаў ды іншых знакамітых магнацкіх родаў ВКЛ. Затым аўтобус падвязе вас да знакамітага касцёла св. Пятра і Паўла на Антокалі.
Пасля экскурсіі - вольны час.
Нядзеля 15 чэрвеня
08.00-9.00 Сняданак у гатэлі. Вызваленне нумароў.
9.00-12.00 Паездка ў маляўнічы паўночны прыгарад Вільні Вяркі, колішнюю рэзідэнцыю Віленскага біскупа Ігната Якуба Масальскага - адзін з самых знакамітых палацавых ансамбляў Віленшчыны. А таксама наведванне маляўнічага паркаЕрузале, дзе знаходзяцца барочны касцёл св.Крыжа і больш за 30 капліцаў кальварыйскага шляху Хрыста.
12.30-17.00 Аўтобус завязе вас у гандлёвыя цэнтры OZAS и AKROPOLIS, а таксама па жаданні ў віленскі аквапарк VICHY.
17.00 Ад'езд з Вільні.
24.00* прыбыццё ў Мінск.
Кошт тура: 70 eurо + 200 тыс. бел. руб. турпаслуга
У кошт уключаныя:
Праезд на аўтобусе Мінск - Вільня - Мінск
Начаванне: 1 ноч у гатэлі Panorama у двухмясцовых нумарах.
Харчаванне: сняданак (швецкі стол).
Экскурсіі: па Вільні, Вярках, Ерузале і могілках Роса.
Транспартнае абслугоўванне згодна з праграмай.
Дадаткова аплачваюцца:
Віза 60 euro. Дзецям да 12 год віза бясплатна.
Медычная страхоўка 2$ дарослыя, 1$ дзеці да 16 год.
Музей у Медніцкім замку: 6 літаў дарослыя, 3 літы - дзеці.
За аднамясцовы нумар - 15 euro.
Запісацца на экскурсію можна па тэл. +375291342804, +375255458430 (Валерыя).
Страна: |
Беларусь |
Город: |
Минск |
Тип группы: |
14 июн 2014 в 6:30 |
Членство в группе: |
Доступно всем |
Возрастные ограничения: |
нет |
Количество подписчиков: |
12 |
Ссылка на соц.сеть: |
club72467832 |
Статус: |
нет данных |
Правовая информация
Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.
Если вы администратор группы «14-15 чэрвеня "Успомню Вострую Браму святую..."» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу