10/02 альбом Дарогі ў Віцебску

Куды завядуць музычныя «Дарогі»? 10 лютага ў Віцебску адбудзецца прэзентацыя альбома «Дарогі» Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага. «ДАРОГІ» — першы сумесны альбом двух выбітных творцаў. Ён складаецца з аўтарскіх песень на вершы паэта Анатоля Сыса і славутага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Сяржук Доўгушаў напісаў гэтыя песні на сваёй малой радзіме — Аршаншчыне — у перыяд з 2011 па 2013 год, а ў 2016 годзе песні загучалі ў дуэце з Аляксандрам Ясінскім. Аляксандр віртуозна і па-мастацку аздобіў кампазіцыі партыямі баяна. У альбом таксама ўвайшлі: народная палеская песня «Ой, жураўко», песня на польскім дыялекце «Тры сіроты» і аўтарская песня А. Ясінскага «Цягнікі». Акрамя песень на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса на канцэрце прагучаць «Літвінская сюіта» і беларускія народныя спевы. Канцэрты дуэта ўжо адбыліся ў Чэхіі, Польшчы (на фестывалі «Бардаўская восень»), а таксама Сяржук Доўгушаў прэзентаваў частку гэтай праграмы ў Чыкага і Нью-Йорку. У Беларусі плытка «Дарогі» яшчэ не была прэзентавана, і нарэшце беларусы маюць магчымасць паслухаць новы альбом ужывую. Акрамя Віцебску выступы адбудуцца і ў іншых гарадах Беларусі. Сяржук Доўгушаў – музыка, этнограф, выкладчык, менеджэр культурніцкіх праектаў. З’яўляецца салістам Беларускай дзяржаўнай філармоніі і лідарам гурта Vuraj. Сяржук – кіраўнік і арганізатар праекта «Спеўны сход». Аляксандр Ясінскі – баяніст, кампазітар і педагог. З’яўляецца лаўрэтам шматлікіх беларускіх і міжнародных музычных конкурсаў. Удзельнік гуртоў The Unlimited Trio, «Морф», BosaeSonca, Vuraj. Аляксандр піша музыку да фільмаў і спектакляў. Вас чакае цудоўны вечар разам з таленавітымі музыкамі! Аляксандр Ясінскі: баян Сяржук Доўгушаў: спевы, гітара, колавая ліра, духавыя драўляныя народныя інструменты. Беларускі тэатр "Лялька" Прэзентацыя альбома «Дарогі». Кошт квітка ўсяго 10 р.
10/02 альбом Дарогі ў Віцебску
Страна: Беларусь
Город: Витебск
Тип группы: 10 фев 2018 в 19:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 65
Ссылка на соц.сеть: darogivicebsk
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Дистанции Минимум, Беларусь, Минск
Минимум Дистанции
Беларусь, Минск

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «10/02 альбом Дарогі ў Віцебску» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу