09/10 Нельга забіць

Штогод 10 кастрычніка ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень барацьбы са смяротным пакараннем. З 5 да 10 кастрычніка ў Беларусі пройдзе Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Беларускі ПЭН-цэнтр далучаецца да акцыі і запрашае на імпрэзу "НЕЛЬГА ЗАБІЦЬ: СМЯРОТНАЕ ПАКАРАННЕ І БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА". 9 кастрычніка ў Беларускім ПЭН-цэнтры літаратары, праваабаронцы, менеджары культурных праектаў будуць узгадваць лёс расстраляных пісьменнікаў, абмяркоўваць прычыны і наступствы рэпрэсій, узгадваць гуманістычныя традыцыі беларускай літаратуры і распавядаць пра асабісты ўдзел у акцыях супраць смяротнага пакарання. Удзельнікі абмеркавання: Алесь Бяляцкі - грамадскі дзеяч, праваабаронца, намінант на Нобелеўскую прэмію міра. Сяргей Сыс - паэт, публіцыст, журналіст. Паліна Сцепаненка - пісьменніца, літаратуразнаўца, даследчыца творчасці Максіма Багдановіча. Мадэратар: паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. На імпрэзе прагучаць творы на тэму смяротнага пакарання: Сяргей Сыс зачытае свае вершы, а Галіна Дубянецкая прачытае ўрывак свайго перакладу з паэмы Оскара Уальда “Балада Рэдынгскай турмы”, сюжэт якой заснаваны на рэальных падзеях пакарання смерцю Чарлза Томаса Вулрыджа за забойства сваёй жонкі. Сяргей Будкін распавядзе пра праекты "НЕрасстраляныя" і "Апошні золак", якія закранаюць тэму смяротнага пакарання.Завершыць праграму музыка Алесь Лютыч з гурта :B:N. Пачатак а 19.00. Уваход вольны па рэгістрацыі: https://tinyurl.com/y4ftmtv3. Месца правядзення мерапрыемтсва будзе адпраўлена вам на імэйл.
09/10 Нельга забіць
Страна: Беларусь
Город: Минск
Тип группы: 9 окт 2019 в 19:00
Членство в группе: Доступно всем
Возрастные ограничения: нет
Количество подписчиков: 32
Ссылка на соц.сеть: nelhazabic
Статус: нет данных

Участники и подписчики

Александр Халюков
Беларусь, Минск, 41 год
Вінярскі Максім, Беларусь, Минск
Максім Вінярскі
Беларусь, Минск
Крыцук-Тарасава Кацярына, Беларусь, Минск
Кацярына Крыцук-Тарасава
Беларусь, Минск, 25 лет

Правовая информация

Представленная здесь информация получена из общедоступного открытого источника.
За достоверность информации сайт ответственность не несет.

Если вы администратор группы «09/10 Нельга забіць» или являетесь его законным представителем, вы можете удалить эту страницу